- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Душным летнім вечарам, прыкладна а 19-й гадзіне, з піўбара «Эрыдан», што сціпла прыляпіўся да ўскрайку гарадcкога парку, выйшлі двое мужчынаў. Адзін з іх, маленькі, чарнявы, апрануты ў пакамечаную вятроўку ды мышастага колеру нагавіцы, быў ніхто іншы, як намеснік галоўнага рэдактара мясцовай газеты «Мандрыкаўскі веснік» Рыгор Налівайка. Другі — высокі, бялявы, з вялізным носам, які рабіў яго падобным да генерала дэ Голя, — працаваў інспектарам пажарнага нагляду і меў нетутэйшае (татарскае, відаць) прозвішча Муслін. (фрагмент)