Таццяна Нядбай: Імкнуся, каб іх голас быў пачуты
2024-06-08 22:32
Сярод беларускіх выдавецтваў, якія працуюць у Польшчы, бадай толькі «Полацкія лабірынты» маюць адмыслова акрэсленую місію. Заснавальніцай выдавецтва выступіла старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай. Першым выданнем «Лабірынтаў» стала кніга «Алесь» пра нобелеўскага лаўрэата, палітвязня Алеся БяляцкагаАлеся Бяляцкага. Днямі выйшла другая кніга – «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі». Яе аўтар таксама палітвязень – Максім Знак.
Таццяна Нядбай паведаміла, што рыхтуе новую кнігу, але пакуль не хоча называць аўтара:
– Ёсць у планах, але пакуль не хацелася б дзяліцца гэтымі таямніцамі. Але, безумоўна, тут вельмі важны месійны складнік, то бок мне хацелася б свае сілы, сваю энергію, свой час укладаць у кнігі людзей, якія самі гэтыя кнігі выдаць не могуць. То бок, людзі, каторыя сёння знаходзяцца ў зняволенні. Я не магу змяніць сёння іх сітуацыю, на жаль, напэўна, мала хто можа, але я бы хацела хаця б такім чынам ім дапамагчы, каб іх голас быў пачуты, асабліва ў сітуацыі калі яны знаходзяцца ў статусе з закрытай камунікацыяй.
На сённяшні дзень у заходніх еўрапейскіх краінах ужо працуе 12 беларускіх выдавецтваў. Самыя вядомыя з іх «Янушкевіч», Gutenberg Publisher, Vesna, Kamunikat, Skaryna Press і hochroth Minsk. Гэтыя выдавецтвы знаходзяцца ў Польшчы, Чэхіі, Вялікай Брытаніі і Нямеччыны.
Беларускае Радыё Рацыя