be

Тамковіч Аляксандр

Тамковіч Аляксандр

Аляксандр Леанідавіч Тамковіч - нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

У 1987 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча.

Працаваў карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету “День”.

У 2006 годзе выдаў кнігу «Судьбы».
У 2007 годзе -- кнігу «Женщины».
У 2008 годзе -- кнігу «Асобы».
У 2009 годзе –- кнігу «Будзіцелі».
У 2009 разам з С.Калінкінай і А. Коктышам –- кнігу «ГЕННАДИЙ КАРПЕНКО: Хроника разбившихся надежд»
У 2009 годзе –- кнігу «Інтэрв'ю, якіх не было».
У 2010 годзе -- кнігу «Лёсы».
У 2011 годзе -- «Без палітыкі».
У 2011 годзе -- «Супраць плыні».
У 2012 годзе -- кнігу «Пераадольванне».
У 2012 годзе -- кнігу «Арытмія, альбо Код супраціву».
у 2013 годзе -- кнігу «Жыццё пасля кратаў».
У 2013 годзе -- электронную кнігу «Неафіцыйна аб афіцыйных».
У 2014 годзе –- кнігу «Найноўшая гісторыя ў асобах».
У 2014 годзе –- кнігу «Contemporary History in Faces»
У 2015 годзе –- кнігу «Няскораны Міхаіл Марыніч».
У 2016 годзе –- кнігу «Філасофія дабрыні».
У 2017 годзе –- кнігу «Мазаіка жыцця».

З 2000 года сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў.

З 2009 года сябра беларускага ПЭН-ЦЭНТРА.

З 2012 года -- сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны рознымі прэміямі. У тым ліку дыпломам імя Ю. Захаренкі «З паднятым забралам» і прэміяй ПЭН-ЦЭНТРА імя Алеся Адамовіча.

Аляксандр Тамковіч памёр пасля доўгай и цяжкай хваробы 4 сакавіка 2022 г.

Тамковіч Аляксандр :: Выданьні

Супраць плыні
fb2 mobi epub pdf

Супраць плыні


Тамковіч Аляксандр

Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што адгэтуль усе міфы пра так званую «беларускую памяркоўнасць» і «стабільнасць», якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці... Болей »

Лёсы
mobi fb2 epub pdf

Лёсы


Тамковіч Аляксандр

У кнізе сабрана 50 інтэрв'ю-маналогаў розных па грамадскім і палітычным статусе людзей. Сярод іх прозвішчаў ёсць шырока вядомыя, а ёсць і тыя, каго ведаюць толькі спецыялісты. Агульнае для ўсіх — складаны жыццёвы лёс і ўспаміны, якія мы не пачуем на мітынгах і не прачытаем у газетных артыкулах. Для шырокага... Болей »

З чаго пачынаецца свабода
fb2 mobi epub pdf

З чаго пачынаецца свабода


Тамковіч Аляксандр

Розныя людзі. Розныя лёсы. Розныя думкі. Аднак ёсць два моманты, якія іх яднаюць. Першы — прыналежнасць да Руху «За свабоду». Другі — разуменне таго, што «вялікая» палітыка пачынаецца з «малой». Як і дрэва свабода паўстае з маленькага зярняткі. Неабходна таксама звярнуць увагу і на такі момант. Усе артыкулы... Болей »

Інтэрв’ю, якіх не было
pdf fb2 mobi epub

Інтэрв’ю, якіх не было


Тамковіч Аляксандр

Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў... Болей »

Будзіцелі
fb2 mobi epub pdf

Будзіцелі


Тамковіч Аляксандр

Так на пачатку мінулага стагоддзя ў Чэхіі і Славакіі называлі тых, хто будзіў людзей на супраціў Аўстра-Венгрыі. Былі і іншыя варыянты назвы, але спыніцца аўтар вырашыў на тым, што падказала Галіна Васільеўна Сіўчык. Сапраўды, гэтыя людзі будзяць тых, хто побач. У некаторым сэнсе перад вамі працяг тэмы... Болей »

Budzitseli

Budzitseli


Tamkovich Aliaksandr

That is how in the beginning of the last century were called in Czech Republic and Slovakia people who called for fight against Austria-Hungary. I had some other variants but decided to choose this title for the book, it was the advice of Galina Vasilieuna Siuchik.... Болей »

Асобы
fb2 mobi epub pdf

Асобы


Тамковіч Аляксандр

У кнізе сабраны палітычныя нарысы пра вядомых у краіне і за яе межамі людзей, якія на працягу апошніх 15—20 гадоў, мелі самае непасрэднае дачыненне да навейшай беларускай гісторыі. Аўтар не толькі нагадвае некаторыя біяграфічныя звесткі, але і аналізуе ролю кожнага з іх у развіцці Беларусі. Для шырокага... Болей »

Женщины
fb2 mobi epub pdf

Женщины


Тамковіч Аляксандр

Когда я только приступал к работе над этим проектом, журналист Саша Федута посоветовал начать его очерком о моей маме, которой, к сожалению, уже нет. Мысль хорошая. Поначалу так и собирался сделать, но потом понял, что в этом нет смысла. В данных интервью есть именно то, о чем хотелось сказать. И... Болей »

Дзеяслоў 85
pdf

Дзеяслоў 85

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org