- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга "Талстой і фіялетавае крэсла" ("Tolstoy and the Purple Chair: My Year of Magical Reading", 2011) — першы і найбольш аўтабіяграфічны твор паспяховай амерыканскай пісьменніцы ў жанры нон-фікшн Ніны Занковіч. Аўтарка, а адначасова і стваральніца сайта www.readallday.org, распавядае пра праект чытання па кнізе штодзень, ажыццёўлены, каб пераадолець псіхалагічныя наступствы пасля смерці сястры. У прачытаных кнігах і ва ўласных успамінах Ніна Занковіч знаходзіць адказы на важныя для сябе пытанні і сілы, каб жыць далей.