en

«Такога з беларускай прозай яшчэ не здаралася». Нарвежскае выдавецтва выпусціць 4 беларускія раманы

2023-09-16 13:31
«Такога з беларускай прозай яшчэ не здаралася». Нарвежскае выдавецтва выпусціць 4 беларускія раманы

У нарвежскім выдавецтве Existenz forlag выйдзе ажно чатыры сучасныя беларускія раманы. Пра гэта ў сваіх сацыяльных сетках паведаміў пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

«Адзін пра ваўка, другі пра сабакаў, трэці пра рэвалюцыю, а што да чацьвертага, дык ён пакуль для мяне загадка. Такога зь беларускай прозай яшчэ не здаралася ніколі ў гісторыі. Прыемна зноў апынуцца ў ліку першаадкрывальнікаў — разам зь перакладчыкамі. Хай усё атрымаецца», — дзеліцца кніжнай сенсацыяй культавы беларускі аўтар.

Вядома, што над перакладамі беларускіх кніг будзе працаваць Марына Хоббель.

Таксама Альгерд Бахарэвіч распавёў, што яго раман «Сабакі Эўропы» перакладуць на польскую, нямецкую і нарвежскую. Спачатку кніга выйдзе ў нямецкім перакладзе. Крыху пазней яе можна будзе прачытаць па-польску, а цягам найбліжэйшых гадоў фантастычную антыўтопію перакладуць на нарвежскую ў вышэй згаданым выдавецтве Existenz forlag.

«Сабакі Эўропы»— адзін з самых паспяховых і самых шматпакутных раманаў Бахарэвіча. У замежжы па кнізе ставяць спектаклі, прысуджаюць ёй прэміі, перакладаюць на розныя мовы, у той час як у Беларусі раман забаронены і прызнаны экстрэмісцкім.

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org