Такая розная памяць пра Другую сусветную у Беларусі, Расіі, Украіне і Польшчы
2021-09-01 21:41
Калі і як пачалася Другая сусветная вайна? Як і з якімі акцэнтамі захоўваецца памяць пра яе? У Беларусі, Расіі, Украіне і Польшчы па-рознаму адказваюць на гэтыя пытанні. Менавіта праз гэтыя адрозненні і неабходны адкрыты міжнародны дыялог пра складанасць падзеяў таго часу.Такім дыялогам 16 верасня 2021 года стане канферэнцыя
"Ад пакта Молатава-Рыбентропа да ўварвання ў Савецкі Саюз". Між іншых экспертаў у галіне гісторыі і культуры памяці, на канферэнцыі выступяць былы міністр замежных справаў Польшчы
Адам Даніэль Ротфельд, кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці
Антон Драбовіч, сучасная гісторык, доктар
Клаўдыя Вэбер з Еўрапейскага універсітэта Віадрына, а таксама
Фелікс Акерман з DHI Warsaw — NIH Warszawa.
Вы можаце загадзя накіраваць пытанні ўдзельнікам па электроннай пошце:
gedenken_pamiec@sdpz.org.
Мерапрыемства арганізаванае разам з Фондам польска-нямецкага супрацоўніцтва і Нямецка-ўкраінскім форумам пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.