«Так пачынаецца пагром». Юлій Таўбін і яго геніяльная паэма «Таўрыда»
2023-09-04 21:39
Андрэй Хадановіч распавядае пра ўлюбёнага паэта Юлія Таўбіна, які – замест савецкай агіткі пра яўрэйскія калгасы – напісаў пра імпэрскія пагромы і эміграцыю.
“Так пачынаецца пагром –
дзе хруст і храст, дзе хрып і храп,
дзе душаць горла клешчы лап,
кладуцца пластам мерцьвякі,
дзе сотні стогнаў стыгнуць, каб
аджыць дакорам на вякі…”