- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савета Сеньненскага раёну Віцебскай вобласці.
У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1998 годзе — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў годнасьць прафэсара.
Працаваў настаўнікам гісторыі (1972-1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974-1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (1991-1998).
У 1999 годзе — дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі.
З 2000 году — на пасадзе прафэсара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, катэдра эканамічнай гісторыі.
Зь верасьня 2001 году па верасень 2002 году па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».
Дасьледуе Менск другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў, гарады Беларусі 1861-1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ стагодзьдзяў.
Мае больш за 200 навуковых публікацый. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ–ХХ стагодзьдзяў адзначана прэміяй польскага часопіса «Przeglądu Wschodniego» за 2001 год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру 2003 году.
Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства.
Манаграфіі
Кніга беларускага гісторыка Захара Шыбекі адметная тым, што аўтар робіць спробу ўпісаць беларускія землі ў агульнасусьветны працэс урбанізацыі, вызначыць яго этапы, паказаць наступствы і пэрспэктывы далейшага разьвіцьця. Захар Шыбека здаўна цікавіўся ўрбаністыкай, да таго ж праца па гэтай тэме была... Болей »
У Мінску, моцна разбураным у гады Вялікай Айчыннай вайны, у адрозненне ад большасці старадаўніх гарадоў, амаль не збераглося куточкаў — сведак яго шматвяковай гісторыі. Аўтар паспрабаваў узнавіць вобраз горада канца XIX — пачатку XX стагоддзя, грунтуючыся на архіўных дакументах, перыядычных і іншых тагачасных... Болей »
Кніга з’яўяяецца аўтарскай версіяй сціслага сінтэтычнага выкладу гісторыі Беларусі ад канца XVIII стагоддзя да 2002 года. Падзеі дзяржаўна-палітычнага і грамадскага жыцця краіны паказаныя ў сувязі з агульнаеўрапейскім кантэкстам, асаблівая ўвага нададзеная тым аспекгам беларускага мінулага. асвятленне... Болей »
Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца... Болей »
У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага... Болей »
Homo Historicus 2019 працягвае традыцыі чатырох папярэдніх тамоў (2008, 2009, 2012 і 2016 гг.) з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага. Большасць апублікаваных матэрыялаў датычаць праблемы суадносінаў біяграфіі навукі з біяграфіяй навукоўца на прыкладах жыцця... Болей »
«З гэтага здымка канца 1920-х на нас глядзяць тры браты Плаўнікі. У цэнтры Самуіл — старэйшы і самы вядомы. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры пад псеўданімам Змітрок Бядуля. Але наўрад ці ўсе аматары яго творчасці ведаюць, што малодшы брат Ізраіль (на здымку справа) таксама пісаў вершы і актыўна... Болей »
Патрэба ў размове аб прафесійных хваробах і клопатах нашай гістарычнай навукі наспела даўным-даўно. Хоць у афіцыйных дакладах і публікацыях, як спецыяльных, так і прынагодных, сітуацыя ў сучаснай гістарыяграфіі Беларусі ацэньваецца наўздзіў пазітыўна, у кожнага, хто сам належыць да супольнасці акадэмічных... Болей »
* Гарады Беларусі на старых паштоўках * Агееў Аляксандар, Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі * Аляшэўскі Ян, Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) * Атаманчык Кірыл, Вільня ў двух словах * Бабкова Вольга, Status Animae * Габрусь Тамара, А дзе тыя дзьверцы? ... Болей »
* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі... Болей »