be

Шамякіна Таццяна

Шамякіна Таццяна

Шамякіна Таццяна нарадзілася 08.10.1948 г. у горадзе Менску ў сям'і пісьменніка. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 г. - выкладчык, з 1982 г. - дацэнт , а з 2004 г. - загадчыца кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г. З рэцэнзіямі і артыкуламі выступіла ў рэспубліканскім друку ў 1972 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981). Пераклала на расейскую мову аповесці І.Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Неман», 1989), п'есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград - Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988). Аўтарка больш чым 360 навуковых публікацый.

Шамякіна Таццяна. Выданьні

Беларуская літаратура
pdf

Беларуская літаратура

Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання
Рагойша Вячаслаў, Шамякіна Таццяна, Кабржыцкая Таццяна, Праскаловіч Вольга

Вывучаючы літаратуру ў папярэдніх класах, вы пазнаёміліся з некаторымі фальклорнымі тэкстамі, вершаванымі і празаічнымі творамі асобных беларускіх пісьменнікаў. Пры гэтым атрымалі ўяўленне і пра літаратуру як від мастацтва, пра сутнасць паэзіі, прозы, публіцыстыкі, пра эпічны, лірычны і драматычны роды... Болей »

Традиционный китайский календарь и славянские мифологические параллели
pdf

Традиционный китайский календарь и славянские мифологические параллели


Шамякіна Таццяна

Книга оригинальная и по содержанию, и по форме. Она состоит из 12 очерков, объединенных темой восточного народного календаря. Но более всего автора интересует связь культур, отношение славян к соответствующим животным-символам, которые и определяют специфику китайского календаря. Через оценку этих символов... Болей »

Міфалогія і беларуская літаратура
pdf epub

Міфалогія і беларуская літаратура

Нарысы і эсэ
Шамякіна Таццяна

Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна... Болей »

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
pdf epub

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

паралелі
Шамякіна Таццяна

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага “жывёльнага”, календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія... Болей »

Славянская міфалогія
pdf

Славянская міфалогія

Аўтарскі курс лекцый для студэнтаў-філолагаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія”, “Славянская філалогія”
Шамякіна Таццяна

“Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.). Курс арыентаваны на вучэбны дапаможнік (пад грыфам) Т.І.Шамякінай “Міфалогія Беларусі. Нарысы” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2000 – 400 с.)... Болей »

Міфалогія Беларусі
pdf

Міфалогія Беларусі

(нарысы)
Шамякіна Таццяна

Упершыню беларуская міфалогія прадстаўлена як сістэма ў кантэксце сусветнай, у асноўным індаеўрапсйскай. Міфалогія паказана як выток літаратурных матываў і вобразаў, сюжэтаў выяўленчага мастацтва. Прасочваецца яе сувязь з дэкаратыўным мастацтвам і архітэктурай. Шырока разглядаецца агульначалавечая праблематыка... Болей »

На лініі перасячэння
pdf epub

На лініі перасячэння

Літаратурна-крытычныя нататкі
Шамякіна Таццяна

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стыль і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, I. Чыгрынава, I. Пташнікава. Кпіга цікавая і для спецыялістаў... Болей »

Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

матэр'ялы практычна-навуковай канференцыі

Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі.... Болей »

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў
pdf

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў
Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года.... Болей »

Беларусь - Японія

Беларусь - Японія

Матэрыялы Другіх міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, Мінск-Астравец, 9-10 кастрычніка 2002 года

У зборніку змешчаны матэрыялы ІІ Міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці першага консула Расіі ў Японіі ўраджэнца Беларусі Іосіфа Гашкевіча. У іх гаворыцца пры жыццёвы шлях і спадчыну гэтага вучонага, беларуска-руска-японскае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне, мінулае і сучаснасць Астравецкай зямлі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org