Сёння пройдзе паэтычны анлайн-вечар Ларысы Геніюш
2023-04-07 15:27
У пятніцу, 7 красавіка, адбудзецца анлайн-вечарына памяці Ларысы Геніюш, паэткі, пісьменніцы і грамадзянскай актывісткі.Пачнуць вечар з невялікага выступу пра жыццё Ларысы, яе творчы і палітычны шлях. А працягнуць чытаннем вершаў!
Дата:
7 красавікаЧас:
19.00 (час мінскі)
Да імпрэзы можна далучыцца ў якасці слухача ці выступоўцы: вы можаце прачытаць свой любімы верш Ларысы ці падзяліцца думкамі, успамінамі, звязанымі з паэткай.
Прачытаць верш можна будзе ананімна і без камеры.
Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па
спасылцы.