Сёння Дзень нараджэння Васіля Быкава
2023-06-19 13:52
19 чэрвеня 1924 года ў Бычках нарадзіўся пісьменнік, грамадскі дзяяч Васіль Быкаў.Большасць твораў прысвяціў Другой сусветнай вайне і маральнаму выбару чалавеку. Сёлетні негалосны загад ідэолагаў правесці «інвентарызацыю» кніг Быкава ў бібліятэках Беларусі камэнтуе філосаф, гасцявы прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай Акадэміі Навук
Павел Баркоўскі:
– Васіль Быкаў заўсёды быў у апазіцыі да існуючай улады, якая цяпер пануе ў Беларусі. І быўшы ўдзельнікам руху Беларускага Народнага Фронту, ён неаднойчы выказваўся супраць гэтых аўтарытарных формаў існавання, якія былі ў Беларусі. Таму, натуральна, што ён ніколі не быў зручным аўтарам для гэтай улады. Яго не маглі выкрасліць з праграм толькі па адной прычыне – таму што ён атрымаў сваю вядомасць і папулярнасць яшчэ ў часы СССР. Атрымаў тады тытул народнага пісьменніка. Лукашэнкаўская ўлада фактычна ўзяла курс на вынішчэнне ўсіх прыкмет нацыянальнага.
Жыхары Беларусі могуць з 19 па 22 чэрвеня наведаць Музей-дачу
Васіля Быкава пад Менскам, дзе па традыцыі адзначаюцца „Быкаўскія дні”. Сёлета менавіта з гэтага мерапрыемства пачнецца падрыхтоўка да 100-гадовага юбілею пісьменніка.
Беларускае Радыё Рацыя