be
Сымон Музыка

Сымон Музыка

Колас Якуб
паэма

Коласава паэма «Сымон Музыка» канчальна ўвайшла ў нашую літаратуру й крытыку ў тэксьце, выданым упяршыню ў Менску ў 1925 г., а далей бяз прынцыповых зьменаў перавыдаваным у Вільні, у Празе, нарэшце ў тымжа Менску (у 1946—1952 г. г.) і цяпер — на эміграцыі ў выдавецтве «Бацькаўшчыны». I мала хто ведае сяньня, што тэкст гэты становіць сабою грунтоўна перапрацаваную рэдакцьпо твору, які ў сваёй першай рэдакцыі пісаўся аўтарам на працягу ад 1911 да 1919 г., а друкаваўся на працягу ад 1917 да 1921 г. I яшчэ менш сяньня такіх, што знаёмыя з гэнай першапачатнай рэдакцыяй твору, якую цяжка й знайсьці ў поўным выглядзе цяпер, асабліва на эміграцыі. Тымжа часам, абедзьве рэдакцыі твору нагэтулькі адрозныя, што іх можна былоб уважаць нат за два творы, як уважаюцца ў нас, прыкладам, за два творы дзьве рэдакцыі ведамага Багдановічавага вершу «Слуцкія ткальлі». Мала таго, супастава гэтых дзьвюх рэдакцыяў у іхнай адрознасьці ды выясьненьне абставінаў паўстаньня іх — выясьненьне творчае гісторыі паэмы — як нельга лепш памагае зразумець гэты, адзін з найвыдатнейшых твораў нашае літаратуры, ува ўсёй ягонай велічы й глыбіні, ува ўсім ягоным неперахаджальным значаньні. Падаць хоць галоўныя мамэнты гэткага выясьненьня — задача гэтае абеглае зацемкі. (Да творчае гісторыі „Сымона Музыні", фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Колас Якуб
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецтва Бацькаўшчыны
  • Месца выхаду: Мюнхэн
  • Дата выхаду: 1955
  • Выдавец: Выдавецтва Бацькаўшчыны
  • Выдавецтва/ друкарня: Logos, München
  • Памеры: 216с.+XXXII
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Каталёг БГТ, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: B-1451#M-1012, 4990
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org