- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...Так, на далонях застаўся вецер. Твой вецер, Т., твой асірацела-сцюдзёны сёння і гарэзліва-ўсмешны ўчора... Так, тым часам, а можа і па-за асіметрыяй часу. Калі ўсе гадзіннікі, якія існуюць ці існавалі альбо яшчэ толькі нараджаюцца для наступнага існавання, усе яны чакана, але знянацку, усе разам парушылі рытм часабою, наладжанага ссівелымі тысячагоддзямі, ссівелымі, як самыя высокія вяршыні гор, наладжанага руху акрабатычнага ўзаемадзеяння між сабой. Вось тады і выпаў снег. Белы, як абрус смерці, і чысты, як цнатлівасць, нібыта здзек з недалёкага заўтра, у якім яму наканавана, як Снягурцы па-над вогнішчам, пераўтварыцца ў шэры, брудны, таму і больш заўважны, пракруставы ложак Часу. Ложак, прыбраны неахайнай і нядбайнай гаспадыняй Няволяй у вільготныя, спацелыя, запэцканыя смярдзючым подыхам таго свету коўдры і тую ж самую пярыну... А той свет, ты кажаш, невялічкі цень ад ветрыку на маіх далонях.... (фрагмент)