Сяргею Абламейку ўручылі прэмію Францішка Багушэвіча
2021-03-31 21:57
Сёлета пераможцам стаў доктар гісторыі, пісьменьнік і журналіст Сяргей Абламейка з кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
У этапнай кнізе аўтар па-новаму асэнсаваў працэс нараджэння мадэрнай беларускай нацыі за апошнія больш як 200 гадоў.
У цырымоніі ўзяў удзел пісьменьнік і сябра рады Беларускага ПЭНу Ўладзімер Арлоў.
Сяргей Абламейка ў жывым эфіры прачытаў лекцыю паводле сваёй кнігі, расказаў пра тыя факты, якія ў кнігу не ўвайшлі.