Сяргей Харэўскі. Нечаканы Менск і беларуская Вільня
2021-01-27 21:38
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з мастацтвазнаўцам, гісторыкам, мастаком і эсэістам Сяргеем Харэўскім.
Сяргей Васілевіч Харэўскі нарадзіўся 5 кастрычніка 1967 года ў
Мінску. Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам №26, у Мінскай мастацкай
вучэльні імя А. Глебава (1982—1987); у Інстытуце жывапісу, скульптуры і
архітэктуры ім І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988—1992),
асьпірантуры Беларускай Акадэміі Мастацтваў (1994—1997), у 1996 у летняй
школе Варшаўскага Ўніверсітэта.
У 1986-1991 працаваў у Інстытуце "Белспецпраектрэстаўрацыя", у 1993 -- 2000 выкладаў у Віленскім педагагічным унівэрсітэце, працаваў у рэдакцыі адноўленай у Вільні "Нашай Нівы". Выкладае мастацтвазнаўства ў ЕГУ. Аўтар кніг "Сто твораў ХХ стагоддзя", "Звяры-суайчыннікі", "ПраЧутае", "Прамоўленае", "Асмалоўка".
Будзьце ў "Кантэксце" і далучайцеся да нашага каналу!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"