- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці на пачатку 90 гадоў мінулага стагодзьдзя беларуская гісторыяграфія перажыла “росквіт” дасьледваньняў беларускай гісторыі. Тое, пра што маўчалі і цэнзуравалі цягам 70 гадоў савецкай улады пабачыла белы сьвет і адпаведна якраз на той час прыйшліся асноўныя дасьледваньні розных асьпектаў беларускай гісторыі. Гісторыя пазбаўлялася стэрэатыпаў і мітаў, на якіх трымалася савецкая гісторыяграфія. Аднм з такіхмітаў быў прыніжаны і безьзямельны стан беларускага сялянства ў часы Рэчы Паспалітай. Першае ў беларускай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне надзельнага землеўладання і пазанадзельнага землекарыстання сялян Беларусі ў XVI—XVIII стст., ў якім разглядаецца эвалюцыя землеўладання і землекарыстання, дынаміка развіцця зямельнага надзелу, ступень забяспечанасці зямлёй сялян у дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях. Выданьне будзе цікавым для навуковых супрацоўнікаў студэнтаў ды кожнага цікаўнага гісторыяй роднай зямлі. (З.К.)