- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Святая Зямля — зямная айчына Ісуса Хрыста і духовая айчына ўсіх хрысціян. На працягу стагоддзяў было ў яе многа назваў: Хананейская Зямля, Палесціна, Запаветная Зямля, Ізраілева Зямля, Святая Зямля... Часта завуць яе Пятым Евангеллем. Тут дзеялася большасць здарэнняў Старога Запавету. Гэта менавіта зямля святых патрыярхаў: Аўраама, Ісаака і Іакава, зямля святых прарокаў: Ільі, Ісаіі, Іераміі і многіх іншых. Гэта таксама зямля, якую асвяцілі ступні Богачалавека Ісуса, Божай Маці і святых Апосталаў. Тут засяродзілася гісторыя духоўнага развіцця чалавецтва і тут адбылося здарэнне, якое змяніла ход гісторыі: тут Збавіцель свету паміраў на Крыжы і ўваскрос на трэці дзень, выходзячы са сваёй Магілы. Гэта таксама будучае месца самых важных здарэнняў у апошнія дні. (фрагмент)