- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асобай мінулага месяцу (сакавіка) у Гародні можна без ваганьняў назваць Міколу Ворана, чалавека, які адседзеў у вязьніцы сем сутак за свае перакананьні. Усё яго “злачынства” выявілася ў тым, што Мікола ля дому, у якім некалі працаваў урад БНР, павіншаваў сваіх сяброў і аднадумцаў з Днём Волі. Так сёньня дзяржава “шануе” беларускую гісторыю і правы сваіх грамадзян.