be
pdf

Свободные новости плюс 5 (900) 2021

еженедельная общественно-политическая газета

«Такія рэчы патрабуюць навуковай ацэнкі і, перш за ўсё, з боку гісторыкаў. Гэта той выпадак, калі спяшацца нам ні ў якім разе нельга. Трэба мець на ўвазе, што бел-чырвона-белы сцяг з’яўляўся першым дзяржаўным сцягам нашай адроджанай беларускай дзяржавы. Пад ім яна рабіла першыя крокі па ўмацаванні свайго нацыянальнага сувэрэнітэту і незалежнасці. Пад ім прымаў прысягу першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Бел-чырвона-белы сцяг лунаў над нашымі дзяржаўнымі будынкамі і ўпрыгожваў залы ўрачыстасцяў Дома ўрада, парламента, Адміністрацыі прэзідэнта, Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры і іншых дзяржаўных устаноў, сімвалізуючы суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. Яму аддавалі ўшанаванні за мяжой у ходзе візітаў беларускіх дзяржаўных дэлегацый, уручэння даверчых грамат нашымі пасламі… Пад ім мы сустракалі першых асоб замежных дзяржаў, якія з візітамі наведвалі нашу краіну. Ён сімвалізаваў выбітныя перамогі нашых спартсменаў на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету, іншых міжнародных спаборніцтвах. З ім былі звязаны вельмі важныя старонкі гісторыі нашай з вамі маладой беларускай дзяржавы. І таптацца па сваім мінулым, калі мы глядзім у будучыню і хочам пабудаваць моцную, незалежную і квітнеючую краіну, на мой погляд, — недапушчальна. Мы павінны шанаваць сваю гісторыю», — мяркуе Варанецкі.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-02-02
  • Copyright: © 2021 by ООО «СНПЛЮС»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org