be
pdf

Свободные новости плюс 45 (892) 2020

еженедельная общественно-политическая газета

Пратэстуючы народ цвёрда стаіць на сваіх пазіцыях, бо, калі імкненне да чалавечай годнасці, свабоды і дэмакратыі завалодала душой і сэрцам, то яго знішчыць немагчыма. Але галоўнага героя , які смела выйшаў на палітычную арэну, не жадаюць бачыць зашораныя людзі. У іх галаве сядзіць толькі А. Лукашэнка, У. Пуцін і астатняя замшэлая “палітычна-тусовачная публіка”. Вялікую людскую сілуБеларусі, якая абараняе праўду, многія аналітыкі і журналісты з прычыны інерцыі працягваюць называць апазіцыяй. Гэта не адпавядае рэальнасці. У апазіцыі апынуліся нелегітымны ўзурпатар улады, чыноўнікі, сілавікі і “ябатьки-забатьки”. Цяпер яны — меншасць. Але гэта нахабная, злая і агрэсіўная меншасць. Яна мае ў руках рэпрэсіўны механізм, арсенал зброі і фанатычна спавядае нянавісць да свабоднага жыцця людзей. Яе прадстаўнікі, хоць і не ўсе, аднак разумеюць, што прайгралі нязломнай волі абуранага народа, што немінуча давядзецца мяняцца або сыходзіць, ды, ратуючы састарэлага ўзурпатара і дыктатуру, якую ён зляпаў, а таксама ўласныя пасады і багацце, спадзяюцца яшчэ пратрымацца. Яны парушаюць законы, займаюцца цынічнай хлуснёй, падтасоўкамі, фальсіфікацыямі, паклёпамі. Мне знаёмыя такія метады. У 2002 годзе каманда лукашыстаў (міністр, намеснік міністра, дэпутат, тэлеаглядальнік-прапагандыст, паэтэса-начальніца холдынга, паэт-стукач) на чале з генералам КДБ прыйшла ў рэдакцыю часопіса“Полымя”, дзе я працаваў галоўным рэдактарам.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-12-02
  • Copyright: © 2020 by ООО «СНПЛЮС»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org