be
pdf

Свободные новости плюс 33 (880) 2020

еженедельная общественно-политическая газета

Ужо амаль месяц працягваецца ў Беларусі супрацьстаянне паміж грамадзтвам і кіроўным рэжымам. Да пратэстнага руху актыўна далучыліся студэнты, якія пачалі навучальны год. Улады паступова вяртаюцца да тых мэтадаў падаўлення, якія выкарыстоўваліся ў першыя тры дні пасля выбараў. Зноў супрацоўнікі МУС чыняць хапун і зьбіццё ўдзельнікаў акцый. 6 верасня затрымана 633 чалавекі. Толькі пакуль яшчэ не ўжываюць спэцсродкі (кулі, гранаты і інш.). Гайкі заціскаюцца паціху, але толькі ў адзін бок. Аднак, нягледзячы на рост рэпрэсій, акцыя ў нядзелю 6 верасня адбылася у стаўшым ужо традыцыйным маштабе. Паводле ацэнак, на вуліцы выйшла мінімум 100 тысяч чалавек. Зьбіць пратэстны патэнцыял уладам пакуль не ўдаецца. Улады сталі актыўна і паслядоўна выштурхоўваюць за мяжу найбольш небяспечных для рэжыму людзей. Чым садзіць сваіх апанентаў за краты, лепш выціснуць іх у іншыя краіны. Там яны менш небяспечныя. Да таго ж можна заўсёды сказаць, што яны агенты Захаду. Віктар Бабарыка перад сваёй пасадкай апавядаў, што яму настойліва рэкамендавалі з“ехаць за мяжу, «зьлівалі» інфармацыю, што рыхтуецца арышт. Ён не паслухаўся... А Валерый Цапкала пад пагрозай крымінальнай справы з“ехаў. Усьлед за ім – ягоная жонка Вераніка. Потым была драматычная гісторыя з вывазам за мяжу Святланы Ціханоўскай. Лукашэнка нават хваліцца, маўляў, я яе вывез.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: ООО «СНПЛЮС»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-09-08
  • Рэдактар: Зданюк Василий
  • Выдавец: ООО «СНПЛЮС»
  • Copyright: © 2020 by ООО «СНПЛЮС»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org