- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наша грамадства бачыцца мне такой сухой галінкай, якую круціць у сабе бязлітасны вір палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай бесперспектыўнасці. Мы то паказваемся на імгненне на паверхні, радуючыся асобным поспехам кампутаршчыкаў, урачоў, спартсменаў, вучоных, удзельнікаў школьных і студэнцкіх міжнародных конкурсаў ці мізэрнаму павышэнню зарплат і пенсій (на бохан хлеба!), то зноў надоўга хаваемся ў змроку нялёгкага быцця. Надзённыя клопаты выжывання моцна ўзялі нас за горла і не адпускаюць. А пра паглынанне нашага сціплага дабрабыту гэтым вірам бесперспектыўнасці, калі раптоўнае абвастрэнне крызісу можа ўсё абрынуць, ніхто не збіраецца нават і думаць