- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нездавальняючая работа. “План – закон. Выполнение – обязанность. Перевыполнение – честь”. Менавіта па такой схеме яшчэ з савецкіх часоў арганізавана эканоміка нашага раёна. Напрыканцы кастрычніка адбылося пасяджэнне райвыканкама, на якім праводзіўся падрабязны аналіз выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Шуміліншчыны. Мерапрыемства ўзначаліў кіраўнік раёна Вальдэмар Падляшчук. За дзевяць месяцаў гэтага года прадпрыемствам і гаспадаркам удалося выканаць большасць запланаваных паказчыкаў. Пры гэтым адзначаны невялікі рост па некаторых параметрах. Напрыклад, выраслі аб’ёмы рознічнага тавараабароту, платных паслуг насельніцтву, экспарту тавараў. Што тычыцца рэалізацыі праграм развіцця малых гарадоў – тут крыху не дацягнулі да плана. Недастаткова было створана новых рабочых месцаў – 220, што складае 88% ад гадавога задання. Нездавальняючая сітуацыя склалася ў прамысловай галіне. Прыкладна адну трэць параметраў ад запланаванага не выканалі Обальскі керамічны завод і Шумілінскі льнозавод.