- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, Шумілінскі раён апынуўся ў ліку некалькі самых пацярпелых рэгіёнаў па Віцебскай вобласці ад пандэміі каранавіруса. больш за астатнія вобласці пацярпела ад небяспечнай інфекцыі, што часта прыводзіць захварэлых людзей да смяротных вынікаў. На сённяшні дзень афіцыйныя даныя па нашаму раёну самыя сціплыя і да таго ж безнадзейна састарэлыя. Паводле паведамлення раённага штабу па барацьбе і абароне насельніцтва ад інфекцыі на 12 траўня было выяўлена 85 хворых на COVID-19. З іх 14 чалавек атрымалі ўскладненні пнеўманіямі, з якіх двое памерлі. Каля 100 жыхароў раёна – мелі кантакты першага ўзроўню, і крыху больш за 100 чалавек другога ўзроўню – усяго за 200 чалавек. Аднак колькі было зроблена тэстаў і якія з іх далі станоўчы вынік – не паведамляецца. Хаця гэта ніяк не падрабязнасці, а як раз тая кампетэнтная інфармацыя, вартая ўвагі для ўсяго насельніцтва раёна. І гэта ў той час, як шумілінскія лекары заклікаюць не расслабляцца і захоўваць усе правілы перасцярогі, як пры каранцінных мерапрыемствах. Бо пік пандэміі яшчэ не пройдзены. Пры ўсім тым, што афіцыйна аб'яўленага каранціна няма: ні па раёну, ні па ўсёй краіне. Безумоўна, у гэтай экстрэмальнай сітуацыі варта было б штодзённа падаваць даныя аб эпідэміалагічнай сіуацыі па нашаму раёну. Але мясцовы штаб зноў адгарадзіўся ад грамадскасці сцяной маўчання.