- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сітуацыя з каранавірусам у Шуміліне: колькасць хворых на COVID-19 вырасла з 30 да 76 чалавек. Паводле паведамлення раённага штабу па барацьбе і абароне насельніцтва ад інфекцыі, усяго ў Шумілінскім раёне было выяўлена 76 пацыентаў з дыягназам COVID-19. Пакуль што на сённяшні дзень сітуацыя больш-менш стабілізіравалася. Зменшылася колькасць пацыентаў з выяўленным каранавірусам і іх кантактаў На раніцу 11 траўня ў Шумілінскай раённай бальніцы застаецца 23 хворых. 53 пацыенты паправіліся і былі выпісаныя з раённага шпіталя. На самаізаляцыі на даму знаходзяцца 9 чалавек – такія лічбы прывяла мясцовая раёнка "Герой працы" ў нумары 36 ад 12 траўня. Усе захварэўшыя пераносяць інфекцыю ў лёгкай форме або сярэдняй цяжкасці. Пра колькасць захварэўшых на пнеўманію – не паведамляецца. Перадусім, амаль месяц таму, паводле намесніцы Шумілінскага райвыканкама Ірыны Шалахавай, дадзеных на 16 красавіка, у стацыянары знаходзіліся каля 50 чалавек. З іх 30 пацыентаў было са станоўчым вынікам на COVID-19. З іх 14 чалавек – з пнеўманіямі. Людзі, якія кантактавалі з інфіцыраванымі, – знаходзіліся дома на самаізаляцыі. Каля 100 жыхароў раёна – мелі кантакты першага ўзроўню, і крыху больш за 100 чалавек – другога ўзроўню. Падобна на тое, што мясцовыя ўлады праяўляюць нейкі звышканфармізм і надзвычайную гнуткасць перад кіраўнікамі прэзыдэнскай вертыкалі і самога Лукашэнкі. І не першы раз заўважана, што занадта старанна яны хаваюць інфармацыю ад шырокіх колаў грамадскасці і насельніцтва.