be
pdf

Сьвітанак 6 (278) 2020

Незалежная газета Шуміліншчыны

Галоўны ўрач абвяргае інфармацыю, што ў Шумілінскай больніцы хварэюць 30% лекараў. 6 красавіка ў сацыяльных сетках зьявіліся паведамленьні пра тое, што Шумілінскую ЦРБ перапрафіліявалі для лячэньня хворых на каронавірус і ў тэрміновым парадку пачалі выпісваць тых, хто ляжаў з іншымі дыягназамі. Амаль адначасна зьявіліся допісы, у якіх паведамлялася, што лекары б'юць трывогу, бо засьцерагальных сродкаў для бясьпечнай працы не хапае. Допіс ад імя намесьніцы галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ зьявіўся і ў групе Тэлеграм-каналу «Каронавірус-Віцебск. Дапамога лекарам, гораду, жыхарам». Паведамлялася, што ў райбольніцы адсутнічаюць сродкі індывідуальнай засьцярогі, 30% шумілінскіх мэдыкаў шпіталізаваныя, а за дзень у больніцу паступіла больш за 50 асобаў з сымптомамі каронавірусу. Але галоўны ўрач раённай больніцы Вольга Скарабагатая гэтую інфармацыю «Віцебскай вясьне» не пацьвярджае: «На афіцыйным сайце райвыканкаму такая інфармацыя не зьявілася. На сайце Міністэрства аховы здароўя такая інфармацыя не зьявілася. Калі нейкія патрэбныя тлумачэньні, то хто разьмяшчае гэтыя рэчы – зь імі і зьвязвайцеся. Мы сваю інфармацыю разьмесьцім». На пытаньне пра 30% хворых мэдыкаў заявіла: «Пра гэта я буду размаўляць на паседжаньні. Яна (аўтар паста – ВВ) будзе пісаць гэтыя пытаньні зноў у сацыяльных сетках. Ёй не давалі інфармацыю пра 30 адсоткаў мэдработнікаў. Ніхто».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2020-04
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2020 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org