- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Лёзненскім цэху віцебскага ААТ «Малако» у верасні 2018 года запусцілі вытворчасць сыру з белай цвіллю. На закупку абсталявання коштам каля 4 млн еўра абвясцілі тэндэр. Аднак камамбер па-лёзненску не знайшоў свайго пакупніка, а выпуск сулугуні тут скарацілі і вытворчую лінію па яго выпуску адвезлі ў Шуміліна. Як вынік – у студзені-лютым 2019-га рэнтабельнасць сышла ў значны мінус, паведамляе газета «Сцяг перамогі». Раённая газета прыводзіць такія лічбы: у 2017 годзе рэнтабельнасць цэха складала амаль 9%. За год тут выпусцілі больш за 400 тон сыру. У прыватнасці, лёзненскія сыраробы – адзіныя ў галіне, хто рыхтуе сулугуні. Палову гэтага віду сыру яны прадавалі ў Расію. У 2018 годзе ў Лёзненскім цэху вырашылі вырабляць навінку - сыр з белай цвіллю. Пры гэтым мясцовыя сыраробы сутыкнуліся з масай праблем: - Нам ніхто не даў дакладнага рэцэпту, таму шукалі інфармацыю ў інтэрнэце, эксперыментавалі, спрабавалі тое, што атрымалася, і не заўсёды радаваліся выніку. Аналізавалі, што не так, і зноў пачыналі спачатку.