- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У агульнарэспубліканскай базе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па Шумілінскаму раёну на сённяшні дзень маецца ўсяго 74 вакансій на 40 вольных месцаў. Аклады па-ранейшаму з большага застаюцца сціплымі. Сярод абноўленых прапаноў па стану на 13 сакавіка 2020 года ў раёне першае месца па традыцыі належыць Шумілінскай раённай бальніцы, дзе заўсёды востра адчуваецца дэфіцыт дактароў і малодшага медперсанала. Сюда на працу запрашаюць 13 спецыялістаў: тры медыцынскія сястры з аплатай ад 380 да 410 рублёў, чатыры ўрачы-спецыялісты з акладам ад 800 да 1100 рублёў, яшчэ адзін урач патрабуецца ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (заробак 374 руб.). Тут ёсць адна вакансія бактэрыёлага з акладам у 400 рублёў. Да таго ж Шумілінская раённая бальніца чакае служачых на месцы загадчыкаў. Маюцца тры вакансіі з акладамі па 620 рублёў. А на фельчарска-акушэрскіх пунктах па Шумілінскаму раёну не хапае фельчараў – у вёсках Пабеда, Ляжні і Полькавічы (па 540 рублёў) Сельская гаспадарка раёна па-ранейшаму шукае найперш высокакваліфікаваныя кадры. На пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача запрашаюць: саўгас "Ульскі", прадпрыемства "Шумілінскі райагарсервіс" і саўгас "Сіроцінскі з акладамі ад 450 да 650 рублёў. Заатэхнікі патрабуюцца ў "Прыдзвінскім" (заробак 500 руб.), у "Добрынскім" (450 руб.).