- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На судзе выступіў былы кіраўнік Шумілінскага раёна Аляксандр Снараў – яго абвінавачваюць у карупцыі – 30 студзеня з апошнім словам. У сваю абарону Снараў казаў, што ён заўсёды і ўсюды «стараўся працаваць з душой». Экс-старшыню Шумілінскага райвыканкама абвінавачваюць ва ўхіленні ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці; злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі; перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў; службовым падлогу з мэтай скажэння справаздачнасці; атрыманні хабару паўторна або ў буйным памеры. Па матэрыялах справы, злоўжыванне ўладай і перавышэнне службовых паўнамоцтваў Аляксандр Снараў здзейсніў на пасадзе кіраўніка раёна. А ўхіленне ад пагашэння крэдыту, службовы падлог і атрыманне хабару – яшчэ як быў дырэктарам «Крынак». «Продаж жывёлы ніжэй за сабекошт была вымушанай мерай» Адзін з эпізодаў справы, па якой абвінавачваюць Снарава, адбыўся ў 2013-2015 гадах, калі ён кіраваў сельгаспрадпрыемствам «Крынкі». Тады, па дадзеных следства, ён прадаў 539 галоў буйной рагатай жывёлы па цэнах ніжэй за сабекошт на суму 213,6 тысячы рублёў. Шкода прадпрыемству склала амаль 188 тысяч рублёў. На спрэчках у судзе Снараў заявіў, што шкоду «Крынкам» кампенсаваць не мае намеру. – Не прызнаю сябе вінаватым. І ў дваццаты раз паўтараю: я не нанёс ніякага шкоды гэтаму прадпрыемству. Наадварот, я вывеў яго на належны ўзровень, а цяпер яно фактычна банкрут. Апошняе слова ў судзе Снараў прамаўляў 50 хвілін.