be
pdf

Сьвітанак 20 (292) 2020

Незалежная газета Шуміліншчыны

Адыходзіць у мінулае 2020 год. Чым ён стаў адметным для нашай краіны, для ўсіх беларусаў і для нашых шумілінскіх землякоў? У пачатку жніўня 2020 адбыліся самыя драматычныя падзеі, бадай што, за ўсю навейшую постсавецкую гісторыю Беларусі. Сёлетняя прэзыдэнцкая кампанія нечакана для ўсіх вылілася ў масавыя пратэсты не толькі супраць адыёзнага рэжыму Лукашэнкі, але і наогул супраць усёй безнадзейна састарэлай сістэмы улады. Прынамсі, яе галоўны начальнік заявіў на мітынгу рабочым, што ніколі не пакіне сваю пасаду, хіба што пасля сваёй смерці. У агульнай колькасці на вуліцы беларускіх гарадоў выйшла болей за два мільёны чалавек. А ў другую нядзелю жніўня на масавым мітынгу ў нашай сталіцы горадзе Менску сабралася да 400 тысяч беларусаў! Наша глыбінка таксама абудзілася, падчас агітацыйнай кампаніі за Святлану Ціханоўскую у Шуміліне сабралася да 200 чалавек. І пасля выбараў шумілінцы выказалі салідарнасць: два разы былі стыхійныя акцыі пратэсту ўздоўж дарогі Віцебск-Полацк. Пры гэтым шматлікія аналітыкі як і ў нас, так і за межамі краіны дагэтуль не могуць зразумець, адкуль так раптоўна ўзняліся хвалі нацыянальнага абуджэння, забушавала цэлае мора людей? І гэта насуперак прывычных стэрэатыпаў пра тое, што беларусы маюць нібыта “памяркоўны і талерантны” менталітет?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2020-12
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2020 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org