be
pdf

Сьвітанак 2 (274) 2020

Незалежная газета Шуміліншчыны

На пачатку незалежнасці Беларусі кіраўнікі шукалі эфектыўную сістэму сельгаскагаспадарчай вытворчасці. Што было рабіць у тых умовах: або адразу рэзаць ці наадварот – узбуйняць калгасна-саўгасныя землі, рабіць стаўку на прыватную, дзяржаўную ці змешаную ўласнасць? Пры зсім тым, што ў тыя часы, як ніколі была магчымасць з дапамогай дзяржавы набыць тэхніку, атрымаць крэдыты і зямлю. Прынамсі, добраахвотнікаў набыць кавалак зямлі на Шумілішчыне знайшліся лічаныя адзінкі – за савецкім часам у людзей наўпрост знішчылі пачуццё гаспадара. Пасля таго, як прайшла першая хваля аматараў фермерскай гаспадаркі, засталіся самыя адданыя гэтай справе. І сярод якіх – кіраўнік сялянска-фермеркай гаспадаркі "Крыніца" Юрый Сямёнаў. Юрый Віктаравіч стаў фермерам ў 1991 годзе. Аграбізнесам пачаў займацца ў ліку першых не толькі ў Шумілінскім раёне, але і на Віцебшчыне. Напачатку яму выдзелілі 54-гектары зямлі, у склад якіх уваходзілі 46 гектараў раллі. Варта адзначыць, што тады фермерам вылучаліся далёка не лепшыя ўчасткі. Праз некаторы час сельскі прадпрымальнік зразумеў, што зямлі трэба ўзяць болей, таму і зацвердзіў новы бізнес-план. Давялося вырошчваць і бульбу, і зерневыя, нават лекавыя травы – вырошчваў аптэчны рамонак, валяр'яну, сардэчнік.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2020-01
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2020 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org