- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як народныя пратэсты ўплываюць на станаўленне новай дзяржавы. У Беларусі адбываецца ўнікальная для нашага народа рэвалюцыя – гэта “рэвалюцыя свядомасці”. Шырокія народныя масы незалежна ад улады і яе мацнейшага ідэалагічнапрапагандысцкага апарата асэнсавалі неабходнасць займець уласную ацыянальную сімволіку. Безумоўна, гэта не зусім стыхійны працэсс, а вынікі самаадданай і нястомнай працы той нешматлікай часткі нацыянальнай інтэлігенцыі і грамадзянскай супольнасці. На працягу чвэрці стагоддзя за адно пакаленне нарадзіўся новы беларускі народ, які не ведае замшэлага “саўка” і смела крочыць у будучыню. Старая неасавецкая ўлада, змагаючыся “сякернымі метадамі” супраць нацыянальнай бел-чырвона-белай сімволікі, толькі паскорыла рост самасвядомасці. Бо нават насельніцтва пад чырвоназяленай неасавецкай сімволікай усё роўна стала беларусамі, сапраўднай еўрапейскай нацыяй. Татальнай хлуснёй ды рэпрэсіямі ніякую псеўдаідэалогію ў 21-м стагоддзі навязаць немагчыма. Наша моладзь і асабліва жанчыны перанялі модны трэнд – насіць белчырвона белае адзенне. Дарэчы, якое на масавых мітынгах і шэсцях у калонах выглядае вельмі прыгожа, яскрава і эфектыўна. Гэта азначаюць і назіральнікі з іншых краінаў, якія ў сваю чаргу захапляюцца мужнасцю беларусаў і беларусак, прычым на выключна мірных акцыях пратэсту.