- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Віцебскім абласным судзе 17 снежня пачаліся спрэчкі па крымінальнай справе былога старшыні Шумілінскага райвыканкама Аляксандра Снарава. Большую частку пасяджэння заняло выступлене пракурора. Нагадаем, што экс-старшыню Шумілінскага райвыканкама абвінавачваюць ва ўхіленні ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці; злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі; перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў; службовым падлогу з мэтай скажэння справаздачнасці; атрыманні хабару паўторна або ў буйным памеры. Аляксандр Снараў не ўтрымліваецца пад вартай. У якасці меры стрымання да яго ўжытая падпіска аб нявыездзе. З 2012 па 2015 год Аляксандр СНАР быў дырэктарам камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Крынкі» Лёзненскага раёна. Старшынёй Шумілінскага райвыканкама Аляксандр Снараў стаў у снежні 2015 года. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да лістапада 2018 года. Па матэрыялах справы, злоўжыванне ўладай і перавышэнне службовых паўнамоцтваў Аляксандр Снараў дапускаў, з'яўляючыся старшынёй райвыканкама. А ўхіленне ад пагашэння крэдыту, службовы падлог і атрыманне хабару здзейсніў яшчэ на папярэдняй працы, калі быў дырэктарам сельгаспрадпрыемства «Крынкі». Аляксандр Снараў: «Я стараўся працаваць». У пачатку паседжання суддзя зачытала характарыстыкі Аляксандра Снарова з аблвыканкама і Лёзненскага райвыканкама. У першай, у прыватнасці, сцвярджаецца, што гэта «ініцыятыўны, патрабавальны кіраўнік», «які адносіцца да працы з пачуццём доўгу».