- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новаму старшыні аблвыканкама было даручана высветліць прычыны трохразовай змены кіраўніка Шумілінскага раёна за пяць гадоў. Аб гэтым заявіў Лукашэнка на чарговай нарадзе, якая прайшла пад лейтматывам: “Віцебшчыне патрэбна перазагрузка” – падчас прадстаўлення Аляксандра Субоціна. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вобласці, шчыра кажучы, хваліцца асабліва няма чым. Менавіта таму кіраўнік Беларусі даручыў звярнуць увагу на кадравую палітыку. У прыватнасці, новаму кіраўніком вобласці было выстаўлена шэраг канкрэтных задач: Найперш за ўсё неабходны “надзвычай строгая тэхналагічная і выканальніцкая дысцыпліна”, а таксама нямалаважная задача па эканоміі ўсіх рэсурсаў. Да таго ж востра паўстала патрэба ў мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы аграпрамысловага комплексу. “…Таму даставайце з-пад платоў усё, што можа перасоўвацца і працаваць, і аднаўляйце. Я аддаў распараджэнне трактарнаму заводу, "Гомсельмашу", іншым, каб яны дапамаглі вам аднавіць тэхніку…”, падкрэсліў Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы даручыў звярнуць увагу на кадры: “…Шэраг фармальных паказчыкаў у кадравай працы звяртаюць на сябе ўвагу і выклікаюць трывогу. Толькі за апошнія пяць гадоў тройчы змяняліся кіраўнікі ў Шумілінскім і Аршанскім райвыканкамах, двойчы – у Браслаўскім, Талачынскім, Дубровенскім і Бешанковіцкім... Што гэта за праца?