be
pdf

Сьвітанак 17 (289) 2020

Незалежная газета Шуміліншчыны

У агульнарэспубліканскай базе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па Шумілінскаму раёну напрыканцы кастрычніка маецца 90 вакансій. Сярод абноўленых прапаноў па стану на 28 кастрычніка 2020 года ў раёне на першым месцы зноў апынулася Шумілінская раённая бальніца, дзе паранейшаму востра адчуваецца дэфіцыт дактароў і малодшага медперсанала. На сённяшні дзень сюды на працу запрашаюць чатырнаццаць медыкаў: шасцёра ўрачоў (усім аклад па 800 рублёў), пяцёра медыцынскіх сясцёр – заробкі адпаведна па 450 рублёў. У тым ліку дзве медыцынскія сястры будуць працаваць толькі на палову стаўкі, а гэта ўсяго 200 рублёў. Таксама патрабуецца адна акушэрка на 0,5 стаўкі з аплатай у 400 рублёў. Да таго ж райбальніца шукае загадчыка з акладам ад 620 рублёў, санітарку на 0,5 стаўкі (188 рублёў) і слесара-электрыка па рамонту электраабсталявання (аклад ад 450 рублёў). Звяртацца па адрасу: г. п. Шуміліна, вул. Суворава 1. тэл. 8 02130 4-15-07 Другое месца па неабходнасці кадраў у раёне трывала займае сельская гаспадарка раёна. Так, на пасаду бухгалтара з сярэднеспецыяльнай адукацыяй і акладам ад 400 рублёў запрашаюць у сялянска-фермерскую гаспадарку "Крыніца" Юрыя Сямёнава. Сюды ж патрэбен яшчэ і аператар машыннага даення (заробак ад 600 рублёў, вадзіцель аўмамабіля (ад 450 рублёў) і трактарыст-машыніст (500 рублёў). Саўгас "Ульскі" прымае на работу інжынера па электразабеспячэнню (заробак ад 540 рублёў), галоўнага эканаміста.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2020-10
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2020 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org