- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па выніках галасавання ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання па Гарадоцкай акрузе пераможцам зацверджаны праўладны кандыдат. 18 лістапада падведзены вынікі працы участковых камісій па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21. Прапанавана лічыць дэпутам Палякову Ірыну, 4 сакавіка 1979 года нараджэння, старшыню Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая пражывае ў в. Падбярэззе Віцебскага раёна, беспартыйная. За гэта прагаласавалі амаль усе члены акруговай камісіі пры адным устрымаўшымся. Адбылося пасяджэнне Гарадоцкай акруговай камісіі № 21 па вызначэнню пераможца выбарчай кампаніі на тэрыторыі акругі ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання. Старшыня акруговай камісіі Наталля Бераснева зачытала праект пратакола аб выніках выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе № 21. У гэтым пратаколе агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах — 62935. Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні — 55410. Колькасць галасоў, пададзеных за: — Лыхолата Максіма Аляксандравіча — 6266; — Палякову Ірыну Міхайлаўну — 37592; — Фядзькова Рыгора Сяргеевіча — 2213; — Шчамлёва Аляксандра Міхайлавіча — 2084. Колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў — 6651. Лік несапраўдных бюлетэняў — 604. Пасля было заяўлена, што гэта пытанне трэба зацвердзіць і выпраўлена, што дадзеную прапанову трэба зацвердзіць.