- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння Шуміліншчыну ўзначаліў чарговы новы кіраўнік. А куды падзеўся Аляксандр Снараў? 13 лістапада Аляксандр Лукашэнка вырашыў кадравыя пытанні. Кіраўніком краіны былі прызначаны новыя намеснікі міністраў, рэктары і прадстаўнікі мясцовай улады, у тым ліку і новы старшыня Шумілінскага райвыканкама. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Кіраўнік Беларусі даў згоду на прызначэнне старшынёй Шумілінскага райвыканкама Алега Пятровіча Быкава. Раней Алег Пятровіч працаваў у шэрагах мясцовай вертыкалі ўлады на пасадзе намесніка старшыні па пытаннях будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.