be
pdf

Сьвітанак 16 (308) 2021

Незалежная газета Шуміліншчыны

Галоўны санітарны ўрач Віцебскай вобласці Уладзімір Сінкевіч адзначыў жыхароў Шуміліншчыны як найбольш свядомымі ў імунізацы. Дарэчы, у Віцебскай вобласці ўжо кожны трэці жыхар прышчэплены ад каранавіруса. Тым не менш, галоўны санітарны ўрач вобласці Уладзімір Сінкевіч акцэнтуе ўвагу на недастатковай рабоце: “штодня на вакцынацыю ў паліклінікі і мабільныя пункты прыходзяць прыкладна 7-9 тысяч чалавек, а часам і больш. Гэта нядрэнныя, але яшчэ недастатковыя для нас тэмпы. Чым хутчэй будзе прышчэплена большая частка насельніцтва, тым надзейней наш агульны заслон ад COVID-19. Пакуль вакцыну атрымалі каля 300 тысяч чалавек.” Прынамсі, Уладзімір Аляксеевіч пералічвае раёны-лідэры: больш свядомымі на агульным фоне выглядаюць жыхары Шумілінскага, Шаркаўшчынскага, Чашніцкага, Аршанскага, Ушацкага, Верхнядзвінскага і Бешанковіцкага раёнаў. Ніжэй за сярэднеабласныя пакуль паказчыкі імунізацыі насельніцтва ў Глыбоцкім, Лёзненскім і Докшыцкім раёнах. Уладзімір Сінкевіч адзначае, што задачы сілком прывесці людзей у прышчэпачны кабінет ні ў каго няма. А галоўная мэта – гэта данесці да людзей, да кожнага чалавека, максімум той праўдзівай і ўжо часам даказанай інфармацыі, папярэдзіць аб магчымых наступствах адмовы ад прышчэпкі. Што і робіцца. Але разам з тым кожны вольны выбіраць свой шлях: хадзіць па грані, раз-пораз аглядаючыся на рэанімацыю, або засцерагчы сябе і родных, зрабіўшы прышчэпку.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2021-12
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2021 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org