be
pdf

Сьвітанак 16 (288) 2020

Незалежная газета Шуміліншчыны

Як правіла, з надыходам восеньскіх халадоў небяспека павялічваецца ў сувязі з пачаткам сезонных прастудных вірусных захворванняў і пнеўманій. Нарэшце і ў раённым аператыўным штабе Шуміліна чыноўнікі паведамілі пра колькасць хворых на COVID-19 Паводле даных штаба, на 8 кастрычніка ў раёне на COVID-19 зараз хварэе 26 чалавек. Пры гэтым 13 хворых знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы ў Віцебску, а 13 чалавек застаюцца на хатняй самаізаляцыі. З ліку захварэлых 14 чалавек – гэта пенсіянеры. Колькасць захварэлых шумілінцаў расце, штодзённа выяўляюцца 1-2 новыя выпадкі інфекцыі. Таму варта нагадаць у чарговы раз усім жыхарам Шумілінскага раёна, асабліва людзям сталага ўзросту, пра неабходнасць захоўваць меры бяспекі. Меры простыя: трэба пазбягаць масавых мерапрыемстваў, насіць маскі ў людных месцах, апрацоўваць рукі дэзінфікуючымі сродкамі або мыць іх з мылам, захоўваць гэтак званае сацыяльнае дыстанцыраванне. На 16 кастрычніка 2020 у Беларусь зафіксавана 86 392 выпадкі заражэння каронавірусам Covid-19. За апошнія суткі колькасць заражаных вырасла на 658 чалавек. Агульная колькасць смерцяў ад коронавіруснай інфекцыі ў Беларусь складае 921 чалавек, сёння зафіксавана 5 выпадкаў смерці.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2020-10
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2020 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org