be
pdf

Сьвітанак 16 (270) 2019

Незалежная газета Шуміліншчыны

У наступным годзе ўлады возьмуцца “падымаць” 31 адсталы па сацыяльна-эканамічнаму развіццю раён у Беларусі. Сярод іх запланаваны і Шумілінскі раён. Улады абяцаюць падняць узровень жыцця адстаючых па сацыяльнаэканамічнаму развіццю раёнаў. На іх тэрыторыі пражывае амаль 600 тысяч чалавек. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 689 ад 9 кастрычніка. Як паведамляюць ва ўрадзе, у большасці раёнаў, якія адносяць да адсталым, няма буйных вытворчых арганізацый. “У шмат якіх раёнах прамысловыя прадпрыемствы, падначаленыя рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, фактычна спынілі дзейнасць або перададзеныя ў раённую камунальную ўласнасць, вычарпаўшы патэнцыял для развіцця. У выніку прамысловы комплекс прадстаўлены ў асноўным прадпрыемствамі жыллёвакамунальнай гаспадаркі і суб'ектамі малога прадпрымальніцтва”, – паведамляюць ва ўрадзе. У большасці адстаючых раёнаў займаюцца сельскай гаспадаркай. У пастанове "Аб зацвярджэнні плана развіцця асобных рэгіёнаў, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльнаэканамічнага развіцця" у Віцебскай вобласці ўжо рэалізавана 22 праекты ў сацыяльнай сферы, у тым ліку: праведзены капітальны рамонт дзяржаўнай ўстановы – “Фізкультурнааздараўленчы цэнтр Шумілінскага раёна" з мадэрнізацыяй фізкультурнааздараўленчага цэнтра ў г.п. Шуміліна; Інвестыцыйныя прапановы па развіцці сацыяльнай інфраструктуры па жыллёвай інфраструктуры – будаўніцтва ў 2021 – 2025 гадах жылога раёна "Паўднёва-Захад" у г.п.Шуміліно Віцебскай вобласці з аб'ёмам інвестыцый 3,5 млн. рублёў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2019-11
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2019 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org