- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тут дагэтуль пражывае дзесьці чатыры сотні вяскоўцаў, былі ўсе сацыяльныя аб’екты і сучасныя зручнасці для камфортнага жыцця, працаздольныя людзі, моладзь, інтэлігенцыя з настаўнікаў і спецыялістаў. Жыццё, здавалася б, зусім нядаўна працякала размерана, у школе звінелі дзіцячыя галасы, сяльчане рупліва працавалі ў мясцовым калгасе «Аграбаравінка» , культурна адпачывалі — усё цякло ў прывычным рытме. А галоўнае, вёска знаходзіцца паблізу райцэнтра Шуміліна, каля транспартных шляхоў, каля яе праходзіць чыгунка і аўтадарога Віцебск-Полацк.