be
pdf

Сьвітанак 15 (287) 2020

Незалежная газета Шуміліншчыны

Сёлета Дзень бібліятэк у Шумілінскім раёне адзначылі 45 бібліятэчных работнікаў. Прынамсі, да прафесіяналаў далучаецца вялікая колькасць наведвальнікаў – а гэта 9753 дарослыя чытачы і 3218 дзяцей, а таксама ўсе, хто паважае літаратуру і любіць чытаць. Не, электронныя гаджэты не выцеснілі прывычную друкаваную кнігу, хоць і працуюць у гэтым накірунку. Але многія людзі, як, урэшце, і мы, рэдакцыйныя работнікі, навіны і іншую аператыўную інфармацыю чытаем у электронным выглядзе, а рэальную кнігу разглядаем часта як сродак і магчымасць адпачынку. Каб узяць выданне ў рукі, сесці ў крэсла пасля працоўнага дня ці адкінуцца на канапу і акунуцца ў свет кніжных герояў і падзей. Друкаваная кніга па-ранейшаму папулярная, – пацвярджае дырэктар Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Барабанава. – Сёння акрамя дзвюх бібліятэк у райцэнтры, у раёне працуюць яшчэ 15, плюс 3 клубыбібліятэкі. І ўсе яны запатрабаваныя. Апроч таго, мы вязём і нясём чытачам кнігі на дом. У нас распрацаваны 15 маршрутаў, пяць раз на тыдзень спецыяльны бібліятэчны аўтобус едзе па адным з іх (кожны маршрут уключае 5-6 вёсак). Людзі вельмі чакаюць нас. Вяскоўцы больш чытаюць зімой – гэта не зусім так. Летам на вёску шмат прыязджае дачнікаў, і яны актыўна карыстаюцца нашай бібліятэкай на колах. Калі прааналізаваць, якой літаратуры народ аддае перавагу, то чытаюць усё.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2020-09
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2020 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org