be
pdf

Сьвітанак 14 (82) 2009

Незалежная газета Шуміліншчыны

Улада пугі ў краіне начальнікаў. Чаму ў цэнтры Еўропы сёньняшняму савецкаму беларусу з простага народа няма патрэбы быць свабодным творцам, змагацца за свае правы, адстойваць ідэалы дэмакратыі? Чаму даволі значная частка народа выбірае лакальныя каштоўнасці, імкнецца быць “прызямлёнымі” да самых прымітыўных чалавечых інстынктаў? Прычым такія людзі жывуць выключна паняццямі сацыяльнага дабрабыту толькі для сябе і сваёй сям’і. Утульная кватэра, добрая пасада, высокая заработная плата, стандартны набор самых неабходных рэчаў для фізічнага існавання – вось і ўся сучасная “беларуская мара”. А яшчэ да гэтага трэба дадаць тое, што ледзьве не кожны марыць аб тым, каб гэтую ягоную работу-зарплату стварыў нехта другі. Часам здаецца, што не толькі ўсе грамадска-палітычныя, але і сацыяльна-эканамічныя праекты цяперашняй улады і апазіцыі разбіваюцца аб адно – нежаданне шырокіх мас народа ў іх удзельнічаць. Любая ініцыятыва ігнаруецца, калі ў ёй патрабуецца добраахвотна прыняць удзел.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2009-08
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2010 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org