- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень чужынцаў. Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры і тысяча гадоў ваенных змаганняў. З’яўленне тыранічнай дзяржавы на Усходзе прадвызначыла ўсю беларускую гісторыю . Больш як за два вякі беларускі этнас быў вымушаны знаходзіцца пад прыгнётам Расейскай каланіяльнай імперыі. За гэты доўгі час была разбурана беларуская дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае перастала існаваць. Уся наша тэрыторыя была забрана пад Расею. Знішчэнне беларускай дзяржавы і ліквідацыя Вялікага Княства стала паваротным этапам у лёсе белларускага народа і лёсе Еўропы, бо прывяло да вялікіх войнаў. Была разбурана канфедэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая, якая выконвала ролю буфера. Ужо нічога не стаяла паміж Заходняй Еўропай і ваеннай Расеяй, не існавала ніякай магутнай тэрыторыі і дзяржаўнай сілы. Расея прыйшла да такога становішча ў выніку мэтанакіраванай палітыкі, а Заходняя Еўропа з тыповай для сябе прагматычна-эгаістычнай пазіцыі. Захад заўсёды падтрымліваў перспектыўна мацнейшы бок незалежна ад таго, хто захапіў уладу ў Расеі. Занадта дорага давялося заплаціць і Захаду і Усходу за сваю гвалтоўную палітыку. Чарговы падзел Еўропы ў 30-40 гадах мінулага стагоддзя прывёў да Другой Сусветнай Вайны, галоўнымі агрэсарамі якой з’яўляліся сталінская Расея і гітлераўская Нямеччына.