- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вучні Шумілінскай гімназіі стварылі 3D-мадэль старадаўняга замка Хлюдзінскіх ў Лескавічах. Унесці свой уклад у вывучэнне і адраджэнне замкавай спадчыны Беларусі вырашылі навучэнцы Шумілінскай раённай гімназіі Максім Асначоў і Віталь Воранаў пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Таццяны Дарафеевай. Жаданне цалкам натуральнае, улічваючы, што ў вёсцы Ляскавічы, дзе размешчана гімназія, да нашага часу захаваліся рэшткі замка Хлюдзінскіх. Хлопцы паставілі перад сабой задачу распрацаваць і стварыць 3D-мадэль замка Хлюдзінскіх – апошніх гаспадароў лескавіцкіх зямель. Гімназісты пачалі з вывучэння гістарычных крыніц і даследаванні рэшткаў замка. – На жаль, да нашага часу захаваліся толькі руіны незвычайнага сядзібнага дома, якія знаходзяцца на беразе возера Ляскавічы, – распавядае Максім Асначоў. – Адметная рыса дома – незвычайныя сцены, знешняя частка якіх выканана з каменя з цаглянымі ўстаўкамі. Каменна-цагляныя сцены, незвычайная планіроўка і чатыры кутнія «вежы» рабілі будынак больш падобным на сярэднявечны замак, чым на сядзібны дом пачатку дваццатага стагоддзя. – Захавалася толькі тры «вежы», ды і яны моцна пашкоджаны, а сцены, якія іх звязвалі, адсутнічаюць цалкам, – адзначае Віталь Воранаў. – Лепш за іншых захавалася «вежа», размешчаная бліжэй да возера. Тут нават захаваўся другі паверх. З гэтых вокнаў павінен быў адкрывацца выдатны від на возера. Хлопцы шкадуюць, што ад унікальнага замка амаль нічога не засталося.