- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
29 снежня ў райцэнтры адбылася 62-я сесія Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Пасяджэнне праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневічана, на якім былі падведзены вынікі выканання асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2022 годзе. Разам з тым мясцовыя дэпутаты абмеркавалі прагнозныя паказчыкі на 2023 год, таксама разгледзелі раённы бюджэт на 2023 год. Менавіта якіх планавых заданняў па сацыяльна-эканамічнаму развіццю Шуміліншчыны ў 2022 годзе ўдалося дасягнуць і якія планы былі вызначаны на сесіі раённага Савета дэпутатаў на наступны 2023 год? Апроч мясцовых чыноўнікаў, у рабоце сесіі прыняў удзел і начальнік упраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Ігар Левянкоў. Перадусім з дакладам выступіў старшыня Шумілінскага райвыканкама Сяргей Галынчык. Паводле слоў Сяргея Галынчыка, у 2022 годзе выкананы два з трох ключавых паказчыкаў развіцця раёна: памер намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы (116,8%) і сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту (110,3%), што ўжо нямала.