- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шумілінскі райвыканкам рассылае разнарадкі па латарэйках. Ці законна гэта? Шумілінскі райвыканкам Віцебскай вобласці прапаноўвае супрацоўнікам мясцовых арганізацый купляць латарэйныя білеты «Прыдзвінне». Кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў рассылаецца адпаведны загад за подпісам намесніцы старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірыны Шалахавай, паведамляе тэлеграмканал Nexta. “Прашу вас аказаць практычную дапамогу ў распаўсюджванні сярод работнікаў арганізацыі білетаў латарэі “Прыдзвінне”, тыраж № 26, розыгрыш прызавога фонду якога адбудзецца 14 лістапада 2019 года. Білеты неабходна атрымаць у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Грашовыя сродкі здаць не пазней за 22 лістапада”, — паведамляецца ў лісце чыноўніцы Шумілінскага райвыканкама. Еўрарадыё разбіраецца, чаму распаўсюджваннем латарэек займаецца раённая ўлада, каму належаць гэтыя білеты і ці законна гэта ўвогуле. “Прыдзвінне” — частка дзяржаўнага прадпрыемства “Беларускія латарэі”, якое належыць Кіраўніцтву спраў прэзідэнта. Кошт аднаго білета — 2 рублі. У Шумілінскім райвыканкаме лічаць, што ў прапанове купіць білет няма нічога дрэннага, і адразу палічылі, хто і колькі білетаў мусіць набыць. Напрыклад, супрацоўнікам раённых бібліятэк трэба купіць 30 латарэек, ЖКГ — 50, ПМК — 50, Дома рамёстваў — 5, музея — 4.