- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зрабіць якасна новы рывок у сегментах будаўніцтва і ЖКГ Шуміліншчыны – гэта задача для ўзгодненага на пасаду намесніка старшыні райвыканкама Руслана Насцюшкіна. Задачы, якія былі пастаўленыя старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым на кадравым пасяджэнні двух катэгорыям кіраўнікоў – кіраўнікам мясцовай вертыкалі ўлады і арганізацый – асаблівыя. Па некаторых пазіцыях і напрамках дзейнасці менеджэрам трэба будзе перафарматаваць свае падыходы. Такі пастулат прадыктаваны часам: гэта не толькі планамернае развіццё раёна, але і яго падрыхтоўка да абласных "Дажынак" ў 2021 годзе. Адсюль і такая павышаную ўвага да пытанняў дысцыпліны, парадку, гаспадарчага падыходу ва ўсім.