be
epub

Свістуны

Мудроў Вінцэсь
апавяданне

Я сеў пісаць гэтае апавяданне 20 траўня, праз пяцьдзясят гадоў пасля таго, як мой школьны сябрук Валерка Шмыкаў рвануў падчас вялікай пярэрвы самаробную бомбу. Ну, не бомбу, а выбуховы пакет, які згламэздаў, перамяшаўшы алюмініевую пудру, марганцоўку і серку ад запалак. І хаця пакет выбухнуў выпадкова — ён ляжаў у тэчцы, з якой Валерка хадзіў на заняткі, — выбух атрымаўся даволі хвацкім і клас зацягнула непраглядна белым дымам. Адразу ж адчынілі вакно і ўсе, хто быў на школьным двары, — стаяла пагода, і добрая палова школы выходзіла папесціцца на сонцы, — зірнулі ўгору. Нейкая дзеўка нават радасна крыкнула: «Пажар!» — і Валерку давялося вытыркнуцца з вакна і гучна паведаміць, што ў класе ладзіцца хімічны вопыт. Пасля ўрокаў «тэрарыста» ў якасці пакарання пакінулі мыць падлогу ў класе. Мыў падлогу ён з двума сябрамі, якія вырашылі яму дапамагчы. Адзін з іх быў я, а другі — Сашка Мышандронаў па мянушцы Дрон. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2020 by Вінцэсь Мудроў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org