Свежы нумар «Дзеяслова» з Някляевым, Зуёнкам, Далідовічам…
2023-04-27 14:34
Новыя вершы
Васіля Зуёнка – гэта развагі пра чалавечае жыццё і пра лёс Беларусі:
Зямны азіраю шар
З падступнай думай балеснаю:
Беларусь… ці ты Божы дар,
Ці ўпала сляза нябесня?..Дэбютуе падборкай вершаў у “Дзеяслове”
Дар’я Мацеша пад назвай
“Меtamorphoses”.
Раздзел прозы распачынае
Леанід Дранько-Майсюк “прозай з той кніжкі, якая можа быць” пад агульнай назвай
“Скрыня. Куфар. Камода”.
Дар’я Ліс чытачам прапануе біяграфічны расповед
“Не кажы бабулі”, і са спадчыны
Уладзіміра Міхно (1964-2019) друкуецца працяг аповесці
“Квадратны цвік”.
Адам Глобус цікава піша пра тутэйшых арт-авангардыстаў,
Барыс Пятровіч друкуе нататкі з нататнікаў
“Ісці і не баяцца”,
Лявон Валасюк знаёміць з
“Выспачкамі памяці”, а
Генрых Далідовіч падзяліўся сваімі штрыхамі да грамадзянскай біяграфіі творцы і дзяржаўнага дзеяча ў эпоху савецкай улады і пачатковага постсаветызму.
Сяргей Шапран прыгадвае
“Рыгора Барадуліна з чорным катом і без”, а
Васіль Аўраменка піша пра творчасць
Андрэя Хадановіча.
Па-беларуску загучалі вершы ўкраінкі
Ірыны Навіцкай і апавяданні літоўкі
Марыі Ластаўскене.
На анкету
“Дзеяслова” адказваюць
Вольга Бабкова і
Фелікс Баторын.
Беларускае Радыё Рацыя